Расія перанесла санкцыі супраць беларускага малака на 6 сакавіка
Санкцыі супраць паставак беларускага малака перанесеныя — яны будуць уведзеныя з 6 сакавіка, а не з 26 лютага. Прычым забарона будзе ўведзеная з 18.00, паведамляецца на сайце Рассельгаснагляда.
Пад забарону трапяць пастаўкі ў Расію наступнай беларускай сыравіны:
— малака і вяршкоў пастэрызаваных, стэрылізаваных і ультрапастэрызаваных налівам;
— малака і вяршкоў сухіх, канцэнтраваных, кансерваваных і згушчанага;
— сыроваткі малочнай наліўной, канцэнтраванай, сухой;
— канцэнтрату сыроватачнага і малочнага бялку.
Партыі названых тавараў, якія паступілі на часовыя кантрольныя ветэрынарныя пункты на расійска-беларускім участку мяжы, 6 сакавіка пасля 18.00 будуць вернутыя ў Беларусь.