Расія выявіла яшчэ адну беларускую фірму, якая займалася фальшывым транзітам

 Расія выявіла яшчэ адну беларускую фірму, якая займалася фальшывым транзітам

Рассельгаснагляд выявіў яшчэ адну беларускую кампанію-пасярэднік, якая незаконна пастаўляла беларускую прадукцыю ў Расію. Пры гэтым выкарыстоўвалася схема "фальшывага транзіту" ў Казахстан і Кыргызстан. Паведамляецца, што гэта ТАА "Мілкілакт".

Каб спыніць "фальшывы транзіт", Рассельгаснагляд змяняе ўмовы пропуску тавараў ад гэтай кампаніі на адрас кыргызскіх і казахскіх атрымальнікаў. Пропуск тавараў на тэрыторыю Расіі будзе ажыццяўляцца толькі пасля таго, як дзяржаўныя ветэрынарныя службы Казахстана або Кыргызстана пацвердзяць намер прыняць прадукцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі