Расія за год знішчыла 7,5 тысячы “санкцыйных” прадуктаў

Расія за год знішчыла 7,5 тысячы “санкцыйных” прадуктаў

У Расіі за год знішчылі болей за 7,5 тысячы тон санкцыйнай прадукцыі з захолніх краін, якая падпадае пад дзеянне харчовага эмбарга. Як паведамляе ВВС са спасылкай на Россельгаснагляд, у асноўным гэта раслінная прадукцыя (7,282 тысячы тон), а яшчэ 228,6 тысячы тон — гэта жывёлагадоўчая прадукцыя.

Нелегальныя пастаўкі забароненых тавараў не спыняюцца і ажыццяўляюцца спосабамі, якія ў ведамстве называюць “асабліва вычварнымі”. Напрыклад, у Ленінградскую вобласць Расіі пад выглядам жуйкі, сокаў і хімічных вырабаў спрабавалі ўвезці забароненае мяса.

Болей за ўсё жывёлагадоўчай прадукцыі знішчылі ў Ленінградскай, Белгародскай, Калінінградскай абласцях, па знішчаных кантрабандных садавіне і гародніне лідуюць Бранская, Смаленская і Цвярская вобласці.  

Расія ўвяла харчовае эмбарга ў 2014 годзе ў адказ на санкцыі з боку ЗША і Еўрасаюза ў сувязі з анексіяй Крыма і канфліктам на паўднёвым усходзе Украіны. 29 ліпеня 2015 года прэзідэнт Уладзімір Пуцін сваім указам пастанавіў знішчаць прадукты, якія трапляюць пад эмбарга. Знішчэнне забароненых тавараў пачалося з 6 жніўня 2015 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі