Расіяне на хакейным чэмпіянаце папаліся на крадзяжы дзвюх шайбаў
У панядзелак, 12 мая, мінская міліцыя затрымала двух расіян за крадзеж сувеніраў з фірмовай крамы, размешчанай у фан-зоне ў "Чыжоўка-Арэне".
Як піша "Прессбол", адзін расіянін прысабечыў дзве шайбы, дзве кепкі і некалькі значкоў на суму 1 млн 350 тысяч рублёў. Другі — толькі значкі на суму 100 тысяч рублёў.
Абодва заплацілі штраф у 1,5 млн рублёў, а таксама не трапілі на матч чэмпіянату, на які ўжо купілі квіткі. Калі б сума крадзяжу перавысіла 1 млн 501 тысячу рублёў, парушальнікам пагражала б крымінальная адказнасць.
Кадр з кінафільма "Джэнтльмены ўдачы"