Расіяне выбралі сваім галоўным супергероем Данілу Багрова з фільма "Брат"

Ілюстрацыя: rapsinews.ru.
Ілюстрацыя: rapsinews.ru.

Галоўны герой фільмаў "Брат" і "Брат-2" Даніла Багроў прызнаны нацыянальным супергероем Расіі. Ён з велізарным адрывам перамог у онлайн-галасаванні, праведзеным падчас выставы сродкаў бяспекі "Інтэрпаліттэх", якая праходзіць у Маскве.

За кінагероя Данілу Багрова аддалі свае галасы 45% рэспандэнтаў. Другое месца падчас апытання заняў Ілля Муромец (13% галасоў). Трэцяе месца дасталася Глебу Жыглову — галоўнаму герою фільма "Месца сустрэчы змяніць нельга". За яго прагаласавала 11% удзельнікаў апытання.

Супернікамі Багрова былі таксама Дзядзька Сцёпа, Вольга Цярэнцьева ( "Вольга"), Штырліц ("Сямнаццаць імгненняў вясны"), Сяргей Глухароў ( "Глухарь") і іншыя.

"Інтэрпаліттэх" (Interpolitex) — гэта буйная расійская выстава сродкаў забеспячэння бяспекі дзяржавы. Выстава праходзіць у адным з павільёнаў ВДНГ у Маскве і скончыцца 20 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі