Расіянін раздаў у аўтобусе «Брэст - Цярэспаль» 150 тысяч долараў

Беларускія мытнікі затрымалі грамадзяніна Расіі, які ў аўтобусе «Брэст - Цярэспаль» перавозіў кантрабандную валюту. 42-гадовы мужчына меў пры сабе больш за 129 тысяч долараў, 40 тысяч еўра, амаль 2 тысячы расійскіх рублёў і 310 польскіх злотых.

Цікава, што перад праверкай на мытні «Заходні Буг» у пункце пропуску «Варшаўскі мост» усю валюту ён падзяліў паміж 18 пасажырамі аўтобуса. Аднак мытнікі звярнулі ўвагу на аднолькавыя сумы, якія везлі пасажыры. А пасля стаў вядомы і гаспадар грошай. Грамадзянін Расіі затрыманы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі