Расіянін заклаў муляж бомбы на выставе ў Базелі

Расіянін заклаў муляж бомбы на выставе ў Базелі

Расіянін заклаў муляж бомбы на выставе гадзіннікаў Baselworld у швейцарскім Базелі. Адбылося гэта 22 сакавіка праз некалькі гадзін пасля тэрактаў у Бруселі, інфармуе meduza.io. Адзначаецца, што здзейсніў акцыю "расійскі супрацоўнік ахоўнага прадпрыемства". Пасля таго, як ён заклаў муляж каля аднаго са стэндаў, мужчына падняў трывогу. Праўда, вялікай панікі не справакаваў, хаця некаторыя людзі і кінуліся ўцякаць.

На месца здарэння прыехалі паліцэйскія, якія не сталі эвакуяваць павільён. 25-гадовага расіяніна затрымалі. Разам з ім былі затрыманыя двое грамадзян Ізраіля ва ўзросце 36 і 39 гадоў.

Грамадзянін Расіі патлумачыў свой учынак тым, што хацеў праверыць, ці добра выконваюцца меры бяспекі. Пры гэтым ён не папярэдзіў пра сваю паверку арганізатараў выставы гадзіннікаў.

Падчас тэрактаў у Бруселі (у міжнародным аэрапорце і метро) загінулі, па розных звестках, 31-32 чалавекі, былі параненыя ад 250 да 270. Адказнасць за тэракты ўзяла на сябе тэрарыстычная "Ісламская дзяржава".

Расіянін заклаў муляж бомбы на выставе ў Базелі
Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі