Расіянка Марыя Рымар пакуль не можа выехаць з Беларусі

Расіянка Марыя Рымар пакуль не можа выехаць з Беларусі

Апеляцыйны пратэст пракуратуры перашкаджае расіянцы Марыі Рымар пакінуць Беларусь. Пра гэта жанчына паведаміла ў сваім акаўнце на фэйсбуку.

Як паведамлялася раней, 7 ліпеня ў мінскім аэрапорце затрымалі юрыстку грамадскага ЛГБТ-руху "Аверс" з Самары Марыю Рымар за няўдалы жарт пра траціл. 12 кастрычніка суд Кастрычніцкага раёна Мінска прызнаў жанчыну вінаватай у заведама ілжывым паведамленні пра небяспеку. Яе аштрафавалі на 2 тысячы 100 рублёў (100 базавых велічыняў, або 1050 долараў).

У каментары БелаПАН Рымар распавяла, што прысуд мусіў набыць моц апоўначы 24 кастрычніка, калі не будзе абскарджання і апратэставання з боку пракуратуры. На 25 кастрычніка расіянка ўжо набыла квіткі дадому. Аднак пракуратуры падала апеляцыю. "Справа ў тым, што ў рашэнні суддзі былі нейкія памылкі, на якія суду ўказала пракуратура. Ці была на самай справе памылка суддзі, мне невядома, але паколькі апеляцыйны пратэст прынесены, рашэнне суда моц не набыло, і выехаць я не магу", — патлумачыла расіянка.

Жанчына здала набытыя квіткі і не ведае, калі зможа адправіцца дадому — разгляд апеляцыйнага пратэсту можа зацягнуцца да паўгода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі