Расійскі амбасадар застаўся незадаволены сёлетнім Днём Волі ў Мінску

Па словах расійскага амбасадара, яны даўно ведаюць, за чые грошы штогод арганізуецца і праводзіцца Дзень Волі ў Мінску.



Аляксандр Сурыкаў: “Але для нас не зусім чаканым было з’яўленне людзей з партрэтамі Бандэры, Шухевіча ды іншых. Я так разумею, што гэта былі маладыя людзі з “Маладога фронту”... Некаторыя маладыя людзі забываюць, чым яны (Бандэра і Шухевіч. — Еўрарадыё) займаліся і ад чаго пакутавалі іх дзяды, бабулі, бацькі, маці і сваякі. Мы такімі рэчамі вельмі азадачаныя. Нам бы не хацелася паўтарыць гісторыю другі раз. Праз крайнія, радыкальныя, нацыяналістычныя рухі”.



Тым больш, зазначыў расійскі дыпламат, што сённяшняе ўкраінскае кіраўніцтва прыйшло да ўлады “на штыках” менавіта “гэтых элементаў”. Што і стала для Расіі падставай не ўспрымаць дзеянні кіеўскай улады. Гэта ў выніку прывяло да тых дзеянняў Расіі ў Крыме, якія мы ўсе назіралі, кажа Сурыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі