Расійскі нафтаправод у абыход Беларусі будуць будаваць ударнымі тэмпамі
Будаўніцтва першай чаргі нафтаправода БТС-2 у абыход Беларусі можа быць завершанае ў першым квартале 2012 года. Пра гэта ішла гаворка падчас сустрэчы прэм'ер-міністра Ўладзіміра Пуціна і прэзідэнта "Транснафты" Мікалая Токарава.
Паводле слоў кіраўніка "Транснафты", раней планавалася, што першая чарга нафтаправода будзе пабудаваная ўвосень 2012 года. Аднак праца ідзе ўдарнымі тэмпамі і цалкам забяспечанае фінансаванне гэтага праекта, паведамляе "Росбалт".
Нагадаем, будаўніцтва нафтаправода БТС-2 пачалося ў чэрвені 2009 года. Ён мусіць звязаць Бранскую вобласць з Ленінградскай вобласцю. У Маскве мяркуюць, што нафтаправод знізіць залежнасць Расіі ад транзіта нафты на Захад праз Беларусь.