Расійскі рубель знізіўся пасля словаў Парашэнкі пра ўвод войскаў з РФ

Прычынай цяперашняга падзення расійскай валюты стала заява прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі пра ўвод войскаў з Расіі, перадае ВВС. Долар разлікамі на пятніцу ацэньваўся ў 36,71 рубля, еўра — 48,36 рубля. 

Акрамя таго, расійскія фондавыя індэксы зазналі рэкорднае падзенне з пачатку жніўня. РТС страціў 3,22% да закрыцця 27 жніўня. Акцыі Ашчадбанка страцілі 4%. 

Парашэнка абвясціў, што Украіна тэрмінова хоча склікаць пасяджэнне Савета Бяспекі ААН у сувязі з з'яўленнем расійскіх дывізій ў Данецкай вобласці Украіны. 

Расійскія ўлады адпрэчваюць абвінавачанні ва ўдзеле вайскоўцаў з Расіі ў канфлікце на паўднёвым усходзе Украіны.  

Тым часам NATO заявіла, што на баку баевікоў ваюе не менш за тысячу расейскіх вайскоўцаў. 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі