Расійскі ўрад ухваліў прадастаўленне Беларусі крэдыту — $760 млн
Гэтыя сродкі будуць пералічаныя ў 2015 годзе для пагашэння і абслугоўвання дзярждоўгу.
Расійскі ўрад ухваліў прадастаўленне Беларусі крэдыту — $760 млн. Адзначаецца, што гэтыя грошы прадастаўляюцца ў расійскіх рублях для пагашэння і абслугоўвання дзяржаўнага доўгу нашай краіны перад Расіяй і Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця. Апошнюю выплату Беларусь мусіць зрабіць у лютым 2025 года, паведамляе РІА "Новости".
Расійскі крэдыт на 3 мільярды патрэбны Беларусі, каб вярнуць пазыкі
Нагадаем, нядаўна стала вядома, што Беларусь звярнулася да Расіі па новы крэдыт. Яго сума — 3 млрд долараў. Раней міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын заявіў, што ў ліпені можа быць дасягнутая дамова аб новым расійскім крэдыце для нашай краіны. Гаворка ішла аб рэфінансаванні плацяжоў па крэдытах Расіі, запланаваных на 2015 год.
Фота: ria.ru