Расійскі вайсковец распавёў, як Расія ўзбройвала тэрарыстаў (відэа)
Супрацоўнікі СБУ затрымалі на Луганшчыне байца 9-й асобнай мотастралковай брыгады Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.
Яе месца пастаяннай дыслакацыі — Растоўская вобласць.
Затрыманы ўкраінцамі Пётр Хахлоў, 1995 года нараджэння, падчас допыту паведаміў, што яго вайсковая частка перадавала тэхніку, зброю і боепрыпасы тэрарыстам з "ДНР" і "ЛНР". Ён згадаў пра рэгулярныя пастаўкі сістэмаў залпавага агню БМ-21 "Град", БМП-2, БТР-80. Паводле загадаў афіцэраў, расійскія салдаты знішчалі на тэхніцы, якую перапраўлялі ва Украіну, завадскую маркіроўку, нумары, сімволіку і эмблемы.
Нагадаем, расійскія ўлады адмаўляюць, што з іх тэрыторыі ідуць пастаўкі зброі і тэхнікі баевікам на Данбасе. Апошнія звычайна кажуць, што танкі, БТРы і "Грады" захапілі ва ўкраінскага войска.
Расійскі вайсковец прызнаўся, што ён з сябрам добраахвотна вырашылі ваяваць у шэрагах тэрарыстаў, інфармуе УНІАН.
Фота — Facebook