Расійскія антысанкцыі павялічылі цікаўнасць польскага бізнесу да Беларусі

Расійскія антысанкцыі павялічылі цікаўнасць польскага бізнесу да Беларусі

Нягледзячы на тое, што з-за агульнага крызісу тавараабарот паміж Беларуссю і Польшчай у 2015 годзе зменшыўся, польскія кампаніі цягам бягучага года працавалі ў нашай краіне вельмі паспяхова. Што падштурхоўвае прадпрымальнікаў з суседняй краіны прыходзіць на наш рынак. Пра гэтыя намеры польскага бізнесу заявіў 22 снежня падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча ў Беларусі Міхал Хабрас.

Хабрас: “Будзем старацца прыцягваць кампаніі ў тых сектарах, у якіх мы ўжо прысутнічаем, але не ў той ступені, як нам бы хацелася. І тут у першую чаргу выдзелю сектар ІТ. Апроч таго, ведаем, што ёсць імкненне з боку мясцовых уладаў Віцебскай вобласці актывізаваць супрацоўніцтва з Польшчай і што самай перспектыўнай галінай супрацоўніцтва там з’яўляецца малочны сектар. Першыя перамовы мы ўжо і ў Віцебску, і ў Польшчы правялі. Спадзяемся, што паспяхова”.

Больш актыўна прасоўвацца на беларускі рынак польскіх прадпрымальнікаў прымушаюць санкцыі, уведзеныя Расіяй супраць еўрапейскіх тавараў, кажа часовы павераны.

Міхал Хабрас: “У сувязі з санкцыямі і палітычнай абстаноўкай Беларусь становіцца ўсё больш прывабнай для польскіх кампаній. Бачым зацікаўленасць польскіх кампаній, польскіх прадпрыемстваў у прысутнасці ў Беларусі, бачым зацікаўленасць у развіцці гандлю з Беларуссю”.

Па словах Міхала Хабраса, актыўна развіваецца супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі на ўзроўні рэгіёнаў. Калі прадстаўнікі кіраўніцтва і бізнесу бліжэйшых да нашай краіны ваяводстваў Польшчы прыязджаюць у найбольш цікавыя для іх рэгіёны Беларусі, дзе наладжваюць сувязі і працу на мясцовым узроўні.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі