Расійскія паліцыянты замовілі сабе на карпаратыў эратычны танец
Расійскія паліцыянты замовілі сабе на карпаратыў эратычны танец. Як паведамляе meduza.io, такі забаўляльны нумар увайшоў у праграму святкавання 23 лютага ў адным з аддзяленняў паліцыі ў сталіцы Рэспублікі Бурація Улан-Удэ.
Нумар з выкананнем танца знялі на відэа і выклалі ў сацыяльныя сеткі. Паведамляецца, што на святкаванні прысутнічаў “увесь асабісты склад”. Сама танцорка ў аддзеле не працуе.
Пазней ролік выклалі ў паблік Вконтакте “Амбудсмен паліцыі”.
Цяпер МУС Расіі па Рэспубліцы Бурація праводзіць праверку з мэтай выявіць асобаў, датычных да парушэння службовай дысцыпліны і нормаў прафесійнай этыкі.