Рассельгаснагляд выключыў з "чорнага спісу" яшчэ два беларускія прадпрыемствы

Рассельгаснагляд выключыў з "чорнага спісу" яшчэ два беларускія прадпрыемствы

Рассельгаснагляд выключыў з "чорнага спісу" яшчэ два беларускія прадпрыемствы. Гэта — Браслаўскі філіял Глыбоцкага малочна-кансервавага камбіната і Маладзечанскі малочны камбінат. З 7 снежня адмяняюцца часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію іх прадукцыі: з Браслава — масла, сыра, тварагу і тварожнай прадукцыі, сухой малочнай сыроваткі, з Маладзечна — сыра.

Таксама Рассельгаснагляд пашырае пералік прадукцыі, якую з 7 снежня зможа пастаўляць у РФ гомельскае прадпрыемства "Мілкавіта".

Адзначаецца, што рашэнні прымаліся па выніках двухбаковых беларуска-расійскіх кансультацый і гарантый Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Прадукцыя згаданых прадпрыемстваў мусіць быць выраблена не раней за 7 снежня і мець электронны ветэрынарны сертыфікат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі