Рассельгаснагляд заклапаціўся беларускімі сырамі

Рассельгаснагляд заклапаціўся беларускімі сырамі

Рассельгаснагляд увёў рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю да прадукцыі, якая вырабляецца цэхам па вытворчасці сыроў г.п. Бялынічы ААТ "Бабушкина крынка" — кіруючая кампанія холдынгу "Магілёўская малочная кампанія "Бабушкина крынка".

Як паведамляе прэс-служба расійскага ведамства, у сырах з Бялынічаў выяўлены натаміцын, што парушае ветэрынарна-санітарныя патрабаванні Еўразійскага эканамічнай саюза і Расіі.

Натаміцын — супрацьгрыбковы прэпарат, які выкарыстоўваецца для лячэння і прафілактыкі неінфазіўнага кандыдозу кішэчніка, інфекцый скуры і слізістых абалонак, выкліканых Candida або іншымі адчувальнымі дражджавымі, дрожджападобнымі грыбамі або дэрматафітамі. Таксама гэты прэпарат выкарыстоўваецца ў якасці кансерванта ў харчовай прамысловасці як дадатак E235.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі