Рассельгаснагляд зняў санкцыі з шасці беларускіх кампаній

Рассельгаснагляд зняў санкцыі з шасці беларускіх кампаній

Рассельгаснагляд з 16 сакавіка адмяняе часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію прадукцыі шэрагу беларускіх прадпрыемстваў. Пра гэта паведамляецца на сайце расійскага ведамства.

Гаворка ідзе пра наступных беларускх  вытворцаў:

— ТАА "Праймілк" (сухая малочная прадукцыя);

— Філіял "Асіповіцкі" ААТ "Бабушкина крынка" — кіруючая кампанія холдынгу "Магілёўская малочная кампанія "Бабушкина крынка" (сухая малочная прадукцыя);

— ПУП "Мсціслаўмалако" (сыры);

— Філіял "Быхаўскі" ААТ "Бабушкина крынка" — кіруючая кампанія холдынгу "Магілёўская малочная кампанія "Бабушкина крынка" (сухая малочная прадукцыя);

— ААТ "Малочная кампанія Наваградскія дары" (сыры, масла);

— ААТ "Ашмянскі мясакамбінат" (за выключэннем прадукцыі, забароненай да ўвозу з прычыны абмежаванняў па АЧС).

Пры гэтым пастаўкі з апошніх чатырох прадпрыемстваў застаюцца пад рэжымам узмоцненага лабараторнага кантролю. Спецыялісты Рассельгаснагляду будуць браць не менш за 10 пробаў па раней выяўленых паказчыках.

Прадукцыя, прызначаная для паставак у Расію, павінна быць выпрацаваная з 16 сакавіка 2019 года і мець электронны ветэрынарны сертыфікат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі