Расследаванне аварыі самалёта падоўжанае да 10 сутак?
На расследаванне прычынаў катастрофы беларускага знішчальніка, якая адбылася 30 жніўня ў Польшчы, адведзена 10 сутак. Пра гэта перадае БелаПАН са спасылкай на аднаго з афіцэраў ВПС і войскаў СПА Беларусі, які ўдзельнічаў у цырымоніі развітання з пілотамі Су-27УБМ-1 Аляксандрам Марфіцкім і Аляксандрам Жураўлевічам. Як вынікае са словаў афіцэра, бартавыя самапісцы знішчальніка знаходзяцца ў здавальняючым стане і вывучаюцца адмыслоўцамі.
Каментуючы гэтую інфармацыю, начальнік прэс-службы Міністэрствы абароны Вячаслаў Раменчык заявіў, што ў адпаведнасці з беларускай нарматыўна-прававой базай папярэдняе расследаванне павінна ажыццяўляцца на працягу 10 сутак.