Ратавальнікі знялі з даху дома мужчыну, якому стала кепска (фота)

Ратавальнікі знялі з даху дома мужчыну, якому стала кепска (фота)

25 траўня каля 8-й гадзіны раніцы ратавальнікі атрымалі тэлефанаванне ад жанчыны. Яна паведаміла, што на вуліцы Энгельса ва Уздзе суседу гэтай жанчыны стала кепска на даху двухпавярховага дома.

Ратавальнікі прыбылі на месца выкліку праз чатыры хвіліны, перадае прэс-служба МНС. Да месца выкліку таксама прыбылі медыкі хуткай дапамогі.

Выявілася, што мужчына займаўся рамонтам даху, калі ў яго здарыўся прыступ. Спусціцца наніз самастойна ён не мог.

Пры дапамозе адмысловай прылады і лесвіцы (трохкаленнай і штурмавой) ратвальнікі спусцілі мужчыну з даху. Медыкі аказалі яму дапамогу на месцы, шпіталізацыя не спатрэбілася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі