Раўкоў: У мірны час адпрацуем і будзем гатовыя падчас вайны

Раўкоў: У мірны час адпрацуем і будзем гатовыя падчас вайны

У Беларусі з’явіцца новы від ваеннай службы — служба па мабілізацыі. 21 чэрвеня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у першым чытанні прынялі змены ў законы па пытаннях абароны. Як інфармуе партал tut.by, міністр абароны Андрэй Раўкоў заявіў, што новая служба здыме шмат пытанняў, з якімі сутыкнулася Україна.

“Мы ў мірны час адпрацоўваем ва Узброеных сілах усе пытанні выкарыстання на вайну, — кажа Раўкоў. — І адзін з праблемных момантаў — пытанні мабілізацыі”. Па словах міністра, вывучаўся досвед Украіны, якая “пасля адмовы ад тэрміновай службы трапіла ў такую сітуацыю, што ёй давялося праводзіць частковую мабілізацыю ў краіне”. Украінскім уладам давялося прыкласці шмат высілкаў, каб аператыўна вырашыць праблему. “Калі мы будзем мець магчымасць мець службу па мабілізацыі, мы будзем мець магчымасць у мірны час вывучаць, трэніраваць і рыхтавацца да выкарыстання такіх пытанняў, як арганізацыя і забеспячэнне мерапрыемстваў мабілізацыі”, — заявіў у Палаце прадстаўнікоў Андрэй Раўкоў.

Міністр абароны адзначыў, што ва Украіне былі праблемы са статусам людзей, якіх прызывалі па мабілізацыі, з іх забеспячэннем. “Мы гэтыя пытанні ў мірны час адпрацуем і будзем гатовыя падчас вайны”, — сказаў Раўкоў. Паводле яго слоў, гэта будуць вучэнні, трэніроўкі і прызывы з запасу.

Раўкоў: У мірны час адпрацуем і будзем гатовыя падчас вайны
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі