Развітанне з журналістам Андрэем Александровічам адбудзецца 1 сакавіка ў Варшаве
Андрэй Александровіч
Развітанне з журналістам Андрэем Александровічам адбудзецца ў пятніцу, 1 сакавіка, у Варшаве. Грамадзянская паніхіда пройдзе па адрасе: ul. Fosa 19A (przy kosciole Sw.Katarzyny) / вул. Фоса, 19А (пры касцёле Святой Кацярыны). Пачатак а 16-й гадзіне.
Андрэй Александровіч памёр 24 лютага ад вострай сардэчнай недастатковасці ў лякарні ў Варшаве. Яму было 49 гадоў. Працягваецца збор на дапамогу яго сям'і.
Александровіч стаяў ля вытокаў беларускай эканамічнай журналістыкі, працаваў у БДГ, Deutsche Welle, "Ежедневнику". З 2019-га быў галоўным рэдактарам у газеце "Беларусы і рынак" — найстарэйшым эканамічным выданні краіны, якое Мінінфарм закрыў у канцы 2022 года. Перад гэтым яе супрацоўнікаў выклікалі на допыты ў КДБ. Дырэктар "Беларусаў і рынка" Канстанцін Залатых быў асуджаны на 4 гады калоніі, ён прызнаны праваабаронцамі палітвязнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.