Рэальны заробак беларусаў у красавіку знізіўся на 0,1%
Затое намінальна павялічыўся на 0,8%.
Белстат абнародаваў звесткі пра заробкі ў Беларусі за красавік 2015 года.
Намінальны налічаны сярэднямесячны заробак у студзені-красавіку 2015 года склаў 6 млн 301,2 тыс. рублёў. У красавіку сярэдні заробак склаў 6 млн 536,1 тыс. рублёў. У параўнанні з сёлетнім сакавіком намінальны заробак вырас на 0,8%, або на 52,4 тыс. рублёў.
Праўда, з рэальным заробкам (разлічаным з улікам росту спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі) усё выглядае не так вясёлкава. Так, у студзені-красавіку 2015 года ў параўнанні са тым жа перыядам 2014-га рэальны заробак зменшыўся на 3,2%. А калі параўнаць сёлетні красавіку з сакавіком, то зніжэнне заробку складзе 0,1%.
Найбольшыя сярэднія заробкі, паводле Белстата, у красавіку былі ў будаўніцтве — 7 млн 523,4 тыс. рублёў. У прамысловасці сярэдні заробак склаў 6 млн 839,8 тыс., на транспарце і ў сувязі — 7 млн 518,3 тыс., У сельскай і лясной гаспадарцы — 4 млн 902,7 тыс., у адукацыі — 4 млн 828,2 тыс., у сферы аховы здароўя — 5 млн 507,8 тыс. рублёў.
Фота — Reuters