Аляксандр Лукашэнка заявіў пра раскрыццё тэракту
Лукашэнка: "Выканаўцы тэракту ў мінскім метро датычныя да выбухаў 3 ліпеня на Дзень незалежнасці і ў Віцебску".
"Сёння ў пяць гадзін раніцы злачынства было раскрыта", — заявіў ён 13 красавіка, выступаючы па беларускім тэлебачанні.
Выканаўцы тэракту ў мінскім метро датычныя да выбухаў 3 ліпеня на Дзень незалежнасці і ў Віцебску. Пра гэта заявіў сёння на нарадзе Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Як мне даклалі следчыя, затрыманыя прызналіся не толькі ў здзяйсненні тэрарыстычнага акта ў метро, але і на іх сумленні і тэракты, выкананыя на Дзень Незалежнасці і ў Віцебску", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт даручыў следчай групе па расследаванні тэракту ў метро ў максімальна кароткія тэрміны завяршыць усе працэсуальныя дзеянні і накіраваць справу ў суд.
Лукашэнка запатрабаваў перарываць любыя панічныя настроі ў грамадстве, а таксама даручыў сілавым праваахоўным структурам працягваць нясенне службы ва ўзмоцненым рэжыме.