Амбасадар Літвы папрасіў прабачэння ў жонкі Алеся Бяляцкага
Эдмінас Багдонас праінфармаваў, што Літва вельмі сур'ёзна ставіцца да інцыдэнту, праз які арыштавалі праваабаронцу.
Па словах Багдонаса, якія перадае Радыё "Свабода", Літва адмоўна ацэньвае той факт, што інструменты двухбаковага прававога супрацоўніцтва выкарыстоўваюцца ў палітычных мэтах для пераследу грамадзянскай супольнасці. Таму Літва часова прыпыняе прадстаўленне прававой дапамогі Беларусі.
Пасол таксама сустрэўся са старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанай Літвіной, кіраўніком Беларускага Хельсінкскага камітэту Алегам Гулаком і праваабаронцам Уладзімірам Лабковічам.