Андрэй Макарэвіч напісаў песню ў абарону Pussy Riot (відэа)
У "Песні пра Ваню" іранічна абмалёўваецца сітуацыя з абражанымі пачуццямі вернікаў. Галоўны герой песні — Ваня, які "пукнуў у храме".
Вядомы расійскі рок-музыка апошнім часам выяўляе грамадзянскую актыўнасць. У прыватнасці, разам з сотняй дзеячаў расійскай культуры Макарэвіч падпісаўся пад адкрытым лістом у падтрымку ўдзельніц панк-групы Pussy Riot, якіх асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі.
Таксама на пачатку жніўня Макарэвіч напісаў Пуціну адкрыты ліст пра карупцыю і прадажнасць судоў. Падчас апошняй перадвыбарнай прэзідэнцкай кампаніі ён быў даверанай асобай мільярдэра Міхаіла Прохарава.