Андрэй Мезін з'ехаў са зборнай не з-за пагрозы знізіць яму заробак
На выканкаме федэрацыі хакею Беларусі сёння згадалі і брамніка нацыянальнай зборнай, які неспадзявана з'ехаў з каманды падчас чэмпіянату свету.
Генеральны менеджэр нацыянальнай зборнай Беларусі Уладзімір Сафонаў паведаміў, што Андрэй Мезін гатовы і надалей гуляць за нашу каманду.
Паводле слоў Сафонава, ён сустракаўся з Мезіным у Мінску, аднак падрабязнасці размовы агучыць адмовіўся. Генеральны менеджэр абверг інфармацыю, што Мезін з'ехаў з Хельсінкі, нібыта, з-за непаважнага стаўлення да яго, альбо з-за пагроз знізіць заробак.
Дарэчы, на выканкаме памочнік кіраўніка дзяржавы па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Ігар Заічкоў прапанаваў адправіць Уладзіміра Сафонава ў адстаўку.
Фота — daylife.com