Арганізатары акцый “Стоп бензін” ізноў збіраюцца пратэставаць
Прычынай стала чарговае падвышэнне коштаў на паліва.
Мяркуецца, што акцыя аўтамабілістаў пройдзе па старому сцэнару вечарам панядзелка. Аб гэтым арганізатары гавораць у распаўсюджанай ў суботу заяве. Нагадаем, што 20 жніўня паліва ізноў падаражэла ў сярэднім на 3%. Сёлета кошты на запраўках змяняюцца ўжо шосты раз.