Азаранка застаецца першай ракеткай свету

У Вікторыі Азаранкі 8820 ачкоў, на 100 менш у расіянкі Марыі Шарапавай. Трэцяе месца захавала за сабой полька Агнешка Радваньска, чацвёртае — амерыканка Серэна Уільямс.

Адзначым, што вынікі выступленняў згаданых тэнісістак на Алімпіядзе ў Лондане не паўплывалі на іх становішча ў сусветным рэйтынгу. Азаранка стала алімпійскай чэмпіёнкай ў змешаным разрадзе і ўзяла "бронзу" ў адзіночным, Шарапава была другой у адзіночным разрадзе, а Уільямс выйграла на Алімпіядзе і адзіночны разрад, і парны.

У чэмпіёнскай гонцы наперад вырвалася Марыя Шарапава, якая апярэджвае Вікторыю Азаранку на 5 ачкоў.

Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі