Бензін зноў падаражэў, аўтамабілісты будуць пратэставаць

Кошт бензіну "Нормаль-80" складае 4240 рублёў (была 4.120; рост на 2,9%), Аі-92 — 4460 (4.330; +3,0%), Аі-95 — 4800 (4650; +3,2%), дызельнага паліва — 4720 (4580; +3,1%).

Сёлета гэта ўжо шостае павышэнне коштаў на паліва.

Днямі, каментуючы Еўрарадыё чуткі пра хуткае павышэнне коштаў, дырэктар інфармацыйна-асветнай установы "За Аўто" Арцём Шаркоў адзначыў, што аўтааматары зноў выедуць на акцыю.

Мяркуецца, што акцыя аўтамабілістаў пройдзе па старому сцэнару вечарам панядзелка. Аб гэтым арганізатары гавораць у распаўсюджанай ў суботу заяве.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі