Да Мінска давезлі толькі 23 празрыстыя скрыні для галасавання
У Беларусі на выбарах у Палату прадстаўнікоў іх будзе 1649.
Пераважная большасць — на участках у Віцебскай вобласці. Пра гэта Еўрарадыё распавёў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік:
120919_lazavik_prazrystyja_urny_1.mp3
“Усяго ў нас на ўчастках 27035 скрынак для галасавання. З іх 1649 празрыстыя: 1264 у Віцебскай вобласці, па 130 у Брэсцкай і Магілёўскай. У іншых — менш”.
Лазавік дадаў, што ў Мінску толькі 23 празрыстыя скрыні для галасавання.
Нагадаем, што выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 23 верасня. За 18 верасня ў датэрміновым галасаванні ўжо паўдзельнічалі 3% выбаршчыкаў, паведамляе ЦВК.