Дацкія палітыкі крытыкуюць Каралін Вазняцкі за гульню з Лукашэнкам

На гэтым тыдні нечакана перадавіцы вядучых газет Даніі ўзяліся абмяркоўваць лістападаўскую гульню Каралін Вазняцкі ды Вікторыі Азаранкі з Аляксандрам Лукашэнкам. Гэтая падзея ў Даніі стала вядомая зусім нядаўна пасля публікацыі аднаго з дацкіх журналістаў

Прэс-сакратар Ліберальнай партыі Даніі Мікаель Ааструп (Michael Aastrup) востра пакрытыкаваў першую ракетку свету за "даніну дыктатару", згуляўшы з ім у тэніс.

"Каралін Вазняцкі згуляла як лепшы сябар з брутальным дыктатарам, на сумленні якога некалькі смерцяў. Змаганне беларусаў за дэмакратыю не здаецца простай задачай, калі іх дыктатар "свеціцца" з міжнароднымі сусветнымі зоркамі", заявіў палітык.
Змаганне беларусаў за дэмакратыю не здаецца простай задачай, калі іх дыктатар "свеціцца" з міжнароднымі сусветнымі зоркамі
Іншы дацкі палітык Камаль Курэшы (Kamal Qureshi), прэс-сакакратар Сацыялістычнай народнай партыі па пытаннях правоў чалавека, нават запатрабаваў ад Дацкай тэніснай федэрацыі "вынесці вымову" Вазняцкі.

Мэнэджэр тэнісісткі Мікель Нісэн апраўдаўся, што Каралін Вазняцкі не ведала, што гульня будзе выкарыстаная ў якасці прапаганды.

"Фотаздымкі з Лукашэнкам былі выкарыстаныя ў выбарчай кампаніі без  яе ведама і згоды. Караліна ўдзельнічала ў дабрачыннай акцыі з добрым сэрцаі, у гэтым выпадку – каб дапамагчы хворым дзецям", заявіў ён.

 

За першую ракетку свету ўступіліся і дацкія кансерватары. Прэсавы сакратар Кансерватыўнай партыі Карына Крыстэнсэн: "Спыніце нагаворніцкую кампанію супраць Каралін Вазняцкі, яна 19-гадовая дзяўчына. Не варта мяшаць спорт і палітыку. Яна – прафесіянальны гулец у тэніс і не мусіць бегчы і пытаць розных людзей, у чым ёй варта ўдзельнічаць, у чым – не".

Сама Вазняцкі вымушана была пракаментаваць скандальную гісторыю. Яна заявіла, што паехала выключна дзеля таго, каб сабраць грошы для хворых дзяцей, не будзе мяшаць палітыку і спорт у адно, ды будзе і надалей наведваць дабрачынныя мерапрыемствы.

Нагадаем, 20 лістапада 2010 года, за месяц да даты прэзідэнцкіх выбараў, першая ракетка свету датчанка Каралін Вазняцкі і беларуска Вікторыя Азаранка правялі  дабрачынную гульню для збора сродкаў дзіцячаму анкалагічнаму цэнтру. Сярод гульні тэнісісткі раптам выцягнулі з трыбун на корт Аляксандра Лукашэнку і згулялі з ім пару хвіліні у тэніс.

Мерапрыемства шырока асвятлялася дзяржаўнымі СМІ і ператварылася ў вялікую піяр-акцыю для аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты.

На фота: Вазняцкі і Азаранка гуляюць з Лукашэнкам. Скрыншот з відэё-рэпартажа канала СТВ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі