Дацкія дэпутаты патрабуюць не праводзіць ЧС па хакеі ў Мінску
Некалькі членаў парламента Даніі звярнуліся ў Міжнародную федэрацыю хакея з прапановай перагледзець рашэнне праводзіць чэмпіянат у Беларусі.
Пра гэта сайту АГП паведаміў Джонатан Нэльсан, які працуе кансультантам укамітэце па міжнародных справах парламента Даніі.
Дадзеная ініцыятыва звязаная з палітычнай сітуацыяй у Беларусі і пераследам апанентаў улады. Дацкія парламентарыі настойваюць на вызваленні ўсіх беларускіх палітвязняў і поўнай рэабілітацыі фігурантаў «справы 19 снежня».