ДФР не задаволіў ніводнага з 600 паручальніцтваў за Бяляцкага
Праваабаронца застанецца за кратамі.
Беларускі Хельсінкскі камітэт, які каардынаваў збор паручальніцтваў, атрымаў адказ з Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Згодна дакументу, ніводнае з прыкладна шасцісот паручальніцтваў не было задаволенае, паведамляе БелаПАН. Сваё рашэнне пакінуць Бяляцкага за кратамі ДФР тлумачыць адсутнасцю прычын для змянення меры стрымання.
Нагадаем, што на сёння запланаваныя пікеты ў падтрымку праваабаронцы, які ад 4 жніўня знаходзіцца за кратамі.