Дзявятым памілаваным палітвязнем стаў Уладзімір Хамічэнка
Тры месяцы таму ён пісаў з калоніі: "мне засталося зусім няшмат сядзець…"
Дзявятым памілаваным палітвязнем стаў "навушнік" Уладзімір Хамічэнка. У калоніі №19 каля Магілёва, дзе асуджаны адбываў пакаранне, "Вясне" падцвердзілі, што ён вызвалены. 13 жніўня на свабоду выйшлі Зміцер Дрозд, Арцём Грыбкоў, Сяргей Казакоў, Яўген Сакрэт, Васіль Парфянкоў, Уладзімір Яроменак, Віталь Мацукевіч і Аляксандр Квяткевіч. Прозвішча яшчэ аднаго памілаванага заставалася невядомым.
Уладзімір Хамічэнка быў асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па ч. 2 арт. 293 КК Рэспублікі Беларусь (удзел у масавых беспарадках). Нагадаем, што менавіта Хамічэнка атрымаў у інтэрнэце мянушку “навушнік”. Яго падазравалі ў супрацоўніцтве са спецслужбамі.
фота: bymedia.net