FEMEN запланавалі кампанію супраць хакейнага чэмпіянату свету ў Беларусі
Актывісткі FEMEN заклікаюць міжнародную супольнасць байкатаваць чэмпіянат, які мусіць прайсці ў Беларусі ў 2014 годзе.
З гэтай нагоды дзяўчаты запланавалі шэраг акцый у еўрапейскіх краінах, распавядае Еўрарадыё лідарка ўкраінскіх феміністак Ганна Гуцол.
Гуцол: “Мы зараз рыхтуем вялікую кампанію, якая называецца “Сушыце клюшкі!” Мы ўбачылі адно балючае месца ў афіцыйнага Мінска — гэта чэмпіянат па хакеі. І мы зробім усё, каб гэты чэмпіянат не прайшоў!”
Калі і ў якіх канкрэтна краінах будуць ладзіць свае “аголеныя” акцыі ўкраінскія феміністкі, Гуцол не паведамляе. Маўляў, каб пазбегнуць магчымых канфліктаў з праваахоўнымі органамі і каб гэта стала сюрпрызам для беларускага кіраўніцтва.