ФК “Ведрыч-97” байкатаваў матч нацыянальнага чэмпіянату

Рэчыцкім футбалістам залічылі тэхнічную паразу з лікам 3:0, бо яны не прыехалі на матч. Клуб вырашыў байкатаваць гульню, бо футбалісты ўжо трэці месяц не атрымліваюць заробак. “Ведрыч-97” просіць прабачэння ў сваіх заўзятараў і спадзяецца, што яны зразумеюць сітуацыю.

У Рэчыцкім райвыканкаме БелаПАН паведамілі, што клуб атрымлівае заробак выключна за кошт спонсарскай дапамогі. Генеральны спонсар “Ведрыча” аб’яднанне “Беларуснафта” пералічыла сродкі для каманды ў аб’ёме леташняй дапамогі. Аднак сёлета гэтых грошай бракуе, бо адбылася рэзкая дэвальвацыя і падвышэнне коштаў. Спонсар гатовы даць яшчэ грошай, але павінен гэта ўзгадніць з канцэрнам “Белнафтахім”. Аднак узгадненне зацягваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі