Халіп, Палажанку, Радзіну і Някляева выклікаюць сёння у КДБ

На думку праваабаронцаў, журналістка Ірына Халіп, намеснік старшыні "Маладога фронту" Наста Палажанка і рэдактар сайта "Хартыя'97" Наталля Радзіна пачнуць знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы.

Учорашні допыт Уладзіміра Някляева ў КДБ доўжыўся пяць гадзін. На сёння прызначаны яшчэ адзін допыт палітыка.

Нагадаем, учора Ўладзіміру Някляеву, Аляксандру Фядуце, Сяргею Вазняку, Андрэю Дзмітрыеву, Віталю Рымашэўскаму і Насце Палажанцы выстаўлена абвінавачанне паводле артыкула 342 КК — "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх". Санкцыі паводле гэтага артыкула прадугледжваюць абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін да 3 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі