Кіраўнікам Баранавічаў перадалі рэзалюцыю Народнага сходу
Гэта зрабілі дэпутат гарсавета ад апазіцыі Аляксандр Галькевіч і грамадскі актывіст Віктар Сырыца.
Зранку ў панядзелак яны перадалі старшыні гарвыканкама Віктару Дзічкоўскаму і старшыні гарсавета Аляксандру Селіфонтаву рэзалюцыю сходу, які адбыўся ў Баранавічах у суботу. Сярод патрабаванняў удзельнікаў сходу — спыніць рост цэнаў, індэксаваць заробкі, пенсіі, стыпендыі, спыніць пераслед і рэабілітаваць палітвязняў.