Конкурс патрыятычнай песні ў Горках прайшоў у пустой зале

Парадаваць нешматлікіх гледачоў выйшлі восем салістаў і восем дуэтаў. Па-беларуску шгучалі толькі чатыры песні. Першае месца між салістаў заняла Жулія Цыявія з песняй "Зберажы сваю зямлю". Сярод дуэтаў перамаглі выканаўцы песні "Блаславі" Аляксандр Патупчык і Арцём Фрэйдзін.

Аб'яднанне “Белая Русь” ушанавала спецыяльным прызам выканаўцу беларускамоўнай песні “Малітва” Максіма Падорскага, а БРСМ — аўтарскую песню Віталя Вашчанкі “Беларусь мая”, паведамляе horki.info.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі