Кошт параду на Дзень Незалежнасці Міністэрства абароны палічыла ў кілбасе

Гэтак ён адказаў грамадскай арганізацыі "Рух "За Свабоду", якая заклікала ўлады ва ўмовах крызісу адмяніць запланаваны на 3 ліпеня вайсковы парад. 


У сваім артыкуле Макараў заявіў, што Мінабароны палічыла, колькі эканоміі прынесла б адмена параду. Па яго словах, гэтых грошай хапіла б кожнаму жыхару краіны толькі на 10 грамаў кілбасы. У гутарцы з агенцтвам БелаПАН Уладзімір Макараў не заявіў, што гаворка ідзе пра самую танную каўбасу. Самай дарагой каўбасы, па яго словах, хапіла б не больш чым па адным граме. 


Такім чынам, кошт параду на Дзень Незалежнасці атрымліваецца роўны 100 тонам самай таннай каўбасы ці 10 тонам самай дарагой.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі