Ліга чэмпіёнаў: "Мілан" перамог "Барселону" — 2:0! (відэа)

Баатэнг на 56-й хвіліне адкрыў лік, а на 81-й вызначыўся Мунтары. "Барселона" абарону "Мілана" пераадолець не здолела, а Ліянэль Месі правёў не самы лепшы свой матч.

У іншым матчы 1/8 фінала футбольнай Лігі чэмпіёнаў "Галатасарай" і "Шальке-04" згулялі ўнічыю 1:1.

Нагадаем, напярэдадні "Баварыя" ў гасцях перамагла "Арсенал" з лікам 3:1, а "Порту" выйграў у "Малагі" — 1:0.

Бліжэйшыя матчы 1/8 фінала Лігі чэмпіёнаў пройдуць 5 сакавіка, калі сустрэнуцца дортмундская "Барусія" і данецкі "Шахцёр", "Манчэстар Юнайтэд" і мадрыдскі "Рэал".

На архіўным здымку: Галоўны бамбардзір "Барсы" Ліянэль Месі на мінскім стадыёне "Дынама".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі