Маргарын з падлогі пайшоў у магілёўскае пячэнне

120718 TryzunouS.mp3

Пра сітуацыю на камбінаце Еўрарадыё распавёў супрацоўнік Магілёўскага хлебакамбіната № 4  Уладзімір Трызуноў.

Еўрарадыё: як выглядае сітуацыя па вашых назіраннях – адкуль узяўся гэты маргарын, чаму яго разліваюць і зноў марозяць?

 

Уладзімір Трызуноў: У гэтым вінаватае кіраўніцтва – начальнік цэха і галоўны майстар, старшы майстар і астатнія майстры, таму што яны ўзялі гэтага маргарыну многа. А лядоўні толькі дзве, туды ўвесь маргарын не змяшчаўся, таму ён пачаў  таяць. І каб неяк выправіць становішча, яго пачалі пераўтвараць у так званае пячэнне. Расталы маргарын злівалі ва ўсё, у што маглі. І перапрацоўвалі ў пячэнне.

Еўрарадыё: Як даўно гэта працягваецца і як бы вы ацанілі аб’ём – колькі там маргарыну разлілося?

 

Уладзімір Трызуноў: Як вы бачылі на фотаздымках – яго было вельмі многа. Колькі дакладна – я не магу вам сказаць,  таму што і сам не ведаю, але многа.

Еўрарадыё: : І працаўнікоў камбіната таксама прымушаюць удзельнічаць у гэтым працэсе?

 

Уладзімір Трызуноў: Майстры прымушалі гэта рабіць. Яны  ўсе ўдзельнічалі. А там са мной працавалі простыя жанчыны, яны таксама выконвалі тую працу, якая непатрэбная.  Яны збіралі гэты маргарын у чаны. Я быў гэтым фактам вельмі здзіўлены таму і зрабіў шэраг фотаздымкаў, каб людзі ведалі, што яны ядуць і неяк бераглі сябе.

Еўрарадыё: Ці ведае пра гэта кіраўніцтва завода і як яно ставіцца да сітуацыі? Ці ведаюць санітарныя службы горада?

 

Уладзімір Трызуноў: Мае сябры, з якімі я звязаўся, адаслалі інфармацыю ў наш дэпартамент праваахоўных органаў.  Можа там і даведаюцца, як гэта адбывалася.

Еўрарадыё: Пасля таго, што вы пабачылі, ці купляеце вы прадукцыю хлебазавода нумар 4 і ці будзеце рабіць гэта ў будучым?

 

Уладзімір Трызуноў: Наконт гэтага я вам сказаць нічога не магу, хлеб купляць трэба. Як жа можна жыць без хлеба? А пячэнне я не купляю, таму што могуць быць усялякія выпадкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі