Мінадукацыі не спадабаўся дзённік з гербам, сцягам і бібліятэкай

120906 Martynovi4 Dzenniki.mp3

У краме “Падпісныя выданні” аж чатыры віды дзённікаў. Той, што са Скарынам, гербам і сцягам на вокладцы каштуе 7 тысяч рублёў. Але гэта незацверджаны дзённік, карыстацца ім не рэкамендавана!

“Міністэрства інфармацыі сабрала мастацкі савет, дзе распрацавалі дызайн гэтага дзённіка. І вось, мы сталі яго выпускаць. Але чамусьці Міністэрству адукацыі не вельмі падабаюцца нашы вокладкі”, — расказваюць Еўрарадыё на Паліграфічным камбінаце імя Я. Коласа.

“Міністэрства інфармацыі сабрала мастацкі савет, дзе распрацавалі дызайн гэтага дзённіка. І вось, мы сталі яго выпускаць. Але чамусьці Міністэрству адукацыі не вельмі падабаюцца нашы вокладкі”.

Тым не менш, дзённік надрукавалі 30 тысячным накладам і ў крамах ім усё адно гандлююць.

Вокладка ў “нелегальнага” дзённіка цвёрдая. Здаецца, зручна! А вось у легальнага, які Еўрарадыё знаходзіць у ГУМе, — мяккая. На вокладцы зацверджанага дзённіка — помнік з плошчы Перамогі. І каштуе на тры тысячы танней. У астатнім дзённікі аднолькавыя: правы і абавязкі вучняў на другой старонцы. Гімн, герб і пералік святаў....

Дзённік са Скарынам незацверджаны, з манументам з плошчы Перамогі - зацверджаны Мінадукацыі

Каштуе незацверджаны дзённік 7450 рублёў

Як высвятляе Еўрарадыё, не зацверджаная менавіта гэта самая цвёрдая вокладка. Бо вучань можа аб яе параніцца.

“Не рэкамендавана Міністэрствам аховы здароўя. Бо цвёрдая вокладка можа стаць прычынай траўм у вучня. Але калі вучань ужо набыў такі дзённік, то можа карыстацца”, — клапоцяцца ў Мінадукацыі.

“Не рэкамендавана Міністэрствам аховы здароўя. Бо цвёрдая вокладка можа стаць прычынай траўм у вучня. Але калі вучань ужо набыў такі дзённік, то можа карыстацца”.

Значыць, калі на “нелегальны” дзённік ужо патрацілі грошы, можна і ў яго адзнакі ставіць. А калі дзённікам можна параніцца, то што тады рабіць з падручнікамі? Яны таксама ў цвёрдай вокладцы.

У 110 мінскай школе праблем з дзённікамі не заўважылі. Вучні прынеслі легальныя, дазволеныя Міністэрствам адукацыі.

“У пачатку года Інстытут адукацыі паведамляў пра годныя дзённікі. Таму пытанняў няма, ва ўсялякім выпадку, класныя кіраўнікі пра гэта не казалі”, - расказваюць у адміністрацыі школы.

Але не выключана, што ў іншых школах папросяць набыць яшчэ адзін дзённік — рэкамендаваны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі