Міністры ЕС прынялі новыя абмежаванні супраць Мінску

У прыватнасці, да "чорнага спісу" неўязных дадаліся яшчэ 16 асобаў. Як і папярэднім 192 чыноўнікам, ім забараняецца ўезд у краіны Еўрасаюза і іх банкаўскія актывы ў Еўропе замарожваюцца. Гэтых людзей у Еўрасаюзе лічаць адказнымі за працяг рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазіцыі ды незалежных СМІ.

Як паведамляе interfax.by, Савет ЕС таксама падоўжыў цяперашнія абмежаванні супраць афіцыйнага Мінску да 31 кастрычніка 2012 года.

Гэтыя рашэнні разам з дадатковым спісам беларускіх чыноўнікаў будуць апублікаваныя ў "Афіцыйным журнале" ЕС 11 кастрычніка, пасля чаго уступяць у дзеянне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі