Мінздароўя разам з царквой будзе перадухіляць аборты

Для ўдзелу ў ім адабралі шэсць жаночых кансультацый сталіцы, пацыенткі якіх найбольш часта выкарыстоўваюць штучнае перарыванне цяжарнасці на розных тэрмінах. Плануецца, што 3-4 разы на тыдзень на базе паліклінік будуць арганізаваныя сустрэчы жанчын, які хочуць зрабіць аборт, з псіхолагамі-валанцёрамі. Псіхолагі будуць іх адгаворваць ад абортаў. Гэта тычыцца найперш жанчын, якія не хочуць нараджаць па сацыяльна-бытавых прычынах і проста вагаюцца з прыняццем рашэння, паведамляе БЕЛТА.

Праект будзе доўжыцца цягам паўгода, пасля чаго спецыялісты ацэняць яго эфектыўнасць. Паводле звестак Мінздароўя, сёння ў Беларусі на 100 жанчын прыпадае 144 дзіцёнка. Каб было натуральнае аднаўленне насельніцтва, трэба 210 дзяцей на 100 жанчын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі