“Міжнародная амністыя” патрабуе спыніць смяротныя кары ў Беларусі

Такую заяву робіць эксперт “Міжнароднай амністыі” у пытанні смяротнай кары Разана Райф.

На яе думку, жорсткасць вышэйшай меры ў Беларусі не абмяжоўваецца самім момантам страты. Сваякам могуць па некалькі тыдняў ці нават месяцаў не паведамляць, што прыгавор выкананы. Ім не аддаюць целы пакараных і нават не паведамляюць, дзе пахаваныя іх блізкія.

Паводле звестак арганізацыі, з 1991 года ў Беларусі былі пакараныя смерцю прыкладна 400 чалавек, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі