Мясніковіч азнаёміўся з падрыхтоўкай "касмічнай эскадры"

На сустрэчы абмяркоўвалася падрыхтоўка да запуску беларускага касмічнага апарата.

"Наш праект уваходзіць у завяршальную стадыю", — канстатаваў беларускі прэм'ер у Раскосмасе.

У красавіку 2010 года Мясніковіч, калі ён быў кіраўніком Акадэміі навук, заявіў: "Сумесна з расійскімі калегамі мы ствараем свайго кшталту касмічную эскадру, якая ў любы час па жаданні бакоў можа падаць неабходную касмічную інфармацыю карыстальніку".

Першынец "эскадры" плануецца вывесці на арбіту ў 2011 годзе, перадае REGNUM.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі