Мясніковіч і Пуцін пагаварылі, іх намеснікі — дагавораць

Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік беларускага ўраду Міхаіл Мясніковіч, перадае РІА "Новости".

"Па выніках перамоваў з Уладзімірам Уладзіміравічам Пуціным далі шэраг даручэнняў намеснікам старшыні ўраду для таго, каб самымі бліжэйшымі днямі давырашыць тыя пытанні, што тычацца паліўна-энергетычнага комплексу", — сказаў Мясніковіч.

У сваю чаргу Уладзімір Пуцін заўважыў, што Расія разлічвае на канструктыўнае вырашэнне пытання па пастаўках нафты ў Беларусь, якія пакуль прыпыненыя праз рознагалоссі ў цане. "Тут мы вядзем пастаянны дыялог і кансультацыі, разлічваем, што ўсе пытанні, якія ўзнікаюць у гэтай галіне, будуць вырашацца ў канструктыўным рэчышчы з улікам інтарэсаў гаспадарчых суб'ектаў нашых краін", — сказаў Пуцін.

Абодва прэм'еры заявілі, што задаволеныя вынікамі перамоваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі