Мясніковіч прапанаваў В'етнаму ствараць транснацыянальныя карпарацыі
Прэм’ер-міністр Беларусі папрасіў дзелавыя колы В'етнама актыўна падключыцца да такіх праектаў.
Кіраўнік урада адзначыў, што, развіваючы супрацоўніцтва з Беларуссю, В'етнам выходзіць не толькі на ўнутраны рынак краіны, але і на рынак Мытнага саюза, Адзінай эканамічнай прасторы, інфармуе БелаПАН.
На яго думку, ствараецца ўнікальная магчымасць для фарміравання зоны свабоднага гандлю Мытнага саюза і В'етнама, а ўдалейшым - Мытнага саюза і краін Паўднёва-Усходняй Азіі.
Нагадаем, што у В’етнаме з афіцыйным візітам знаходзіцца урадавая дэлегацыя з Беларусі.